"Кубань" Ганчарэнкі зноў забіла гол "Суонсі" на апошніх секундах (відэа)
У чацвер краснадарскі клуб пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста правёў на сваім полі чарговы матч групавога турніра футбольнай Лігі Еўропы.
Нагадаем, 24 кастрычніка "Кубань" у гасцявой гульні з "Суонсі Сіці" здолела зраўняць лік (1:1) толькі на апошніх секундах, з пенальці. Ва ўчорашнім матчы сцэнар паўтарыўся. Каманда Ганчарэнкі прайгравала з 9-й хвіліны, а ад 76-й гуляла ў меншасці (быў выдалены Шандао). Бальдэ забіў гол ужо на трэцяй даданай хвіліне — 1:1.
Аднак дзве нічыі не дапамаглі "Кубані" захаваць шанцы на выхад з групы. Яшчэ да прыходу Віктара Ганчарэнкі краснадарцы прайгралі два матчы. У "Кубані" пасля чатырох матчаў толькі 2 ачкі, "Санкт-Гален" мае 3 балы, "Суонсі Сіці" — 8, "Валенсія" — 9 ачкоў.
"Кубань" Віктара Ганчарэнкі атрымала важную перамогу над "Краснадарам" (відэа)
Фота — sports.ru, ria.ru