"Кубань" пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі атрымала першую перамогу

Абодва галы на рахунку Георге Букура (14-я і 41-я хвіліна).



Пасля гэтай перамогі "Кубань" набрала 17 ачкоў у 14 матчах і паднялася на некалькі радкоў у турнірнай табліцы. Цяпер каманда Віктара Ганчарэнкі дзеліць 8-9 месцы з "Волгай". У нядзелю, 3 лістапада, "Кубань" гуляе прынцыповы матч з "Краснадарам".

Нагадаем, пра сыход з БАТЭ і "Мінска" галоўных трэнераў 36-гадовага Віктара Ганчарэнкі і 37-гадовага Вадзіма Скрыпчанкі стала вядома 12 кастрычніка. Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам "Кубані", а Скрыпчанка — яго памочнікам (раней гэтыя футбольныя спецыялісты працавалі разам у трэнерскім штабе БАТЭ). Спачатку "Кубань" пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі прайграла ў матчы прэм'ер-лігі ў гасцях маскоўскаму "Дынама" (гэта быў скандальны матч з дзіўным судзействам) — 1:3, а пасля ў Лізе Еўропы ў выязным матчы згуляла ўнічыю з валійскай "Суонсі Сіці" — 1:1.
 

Фота — fckuban.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі