"Кубань" Віктара Ганчарэнкі атрымала важную перамогу над "Краснадарам"
Каманда пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста ўзяла 3 ачкі ў матчы са сваімі землякамі.
"Кубань" перамагла ў паядынку расійскай прэм'ер-лігі з лікам 2:1. Першы гол забіў на 64-й хвіліне Георге Бокур. А на апошніх секундах матча Івелін Папоў робіць лік 2:0! Аднак "Краснадар" адзін гол паспеў забіць.
Пасля гэтага поспеху ў каманды Ганчарэнкі стала 20 ачкоў і яна паднялася на 8-е месца ў турнірнай табліцы. Дарэчы, "Краснадар" з 24 ачкамі займае шосты радок (яго галоўны трэнер таксама беларускі спецыяліст — Алег Конанаў).
Адзначым, што пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста "Кубань" дагэтуль атрымала ў прэм'ер-лізе перамогу над "Анжы" — 2:0, пацярпела паражэнне ад маскоўскага "Дынама" — 1:3 ды згуляла ўнічыю ў групавым раўндзе Лігі Еўропы з валійскай "Суонсі Сіці" — 1:1. Таксама было паражэнне па пенальці ад разанскай "Звезды" ў 1/16 фінала Кубка Расіі.
Фота — sports.ru