"Кубань" Віктара Ганчарэнкі прайграла сціплай камандзе з другога дывізіёна

У Разані "Кубань" саступіла мясцовай камандзе "Звезда" па пенальці — 2:4, а ў асноўны час была нічыя 2:2.



Дарэчы, дагэтуль сціплая разанская каманда, якая гуляе ў зоне "Цэнтр" другога дывізіёна расійскага першынства, ніколі так высока ў розыгрышы Кубка Расіі не падымалася. У 1/8 фінала яна згуляе ўпершыню.
 

Адзначым, што пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста "Кубань" дагэтуль атрымала ў прэм'ер-лізе адну перамогу (над "Анжы" — 2:0), пацярпела адно паражэнне (ад маскоўскага "Дынама" — 1:3) ды згуляла ўнічыю ў групавым раўндзе Лігі Еўропы з валійскай "Суонсі Сіці" — 1:1. 
 

У нядзелю, 3 лістапада, "Кубань" гуляе прынцыповы матч з "Краснадарам".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі