"Кубань" Віктара Ганчарэнкі ўзяла першае ачко ў Лізе Еўропы (відэа)

Пасля гола Мічу на 68-й хвіліне "Кубань" прайгравала з лікам 0:1. Толькі на апошніх секундах матча госці здолелі зарабіць пенальці, які бездакорна рэалізаваў Джыбрыль Сысэ. Нічыя — 1:1. "Кубань" пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста забіла свой першы мяч у групавым раўндзе футбольнай Лігі Еўропы і набрала першае ачко.

Каманда Віктара Ганчарэнкі па-ранейшаму займае ў групе А апошняе месца. Нагадаем, "Сан-Гален" мае 3 ачкі, "Валенсія" — 6, а "Суонсі Сіці" — 7.

Фота — sports.yahoo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі