"Кубань" заплаціць падатак за беларуса Віктара Ганчарэнку — 5 млн

Паводле яго слоў, перш чым футбольны клуб з Краснадара зможа заявіць новым галоўным трэнерам беларускага спецыяліста, яму давядзецца заплаціць падатак на замежнага настаўніка.



"Падатак распаўсюджваецца і на Ганчарэнку, нягледзячы на тое, што гэта ўжо другі замежны трэнер "Кубані" ў гэтым сезоне, — цытуе словы Міхаіла Гершковіча "Прессбол". — Клуб павінен заплаціць 5 мільёнаў расійскіх рублёў (больш за 160 тысяч долараў — Еўрарадыё) за замежнага трэнера, а пасля ўжо можа заявіць яго. Такое рашэнне выканкаму РФС".
 

Нагадаем, пра сыход з БАТЭ і "Мінска" галоўных трэнераў 36-гадовага Віктара Ганчарэнкі і 37-гадовага Вадзіма Скрыпчанкі стала вядома ў 12 кастрычніка. Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам "Кубані", а Скрыпчанка — яго памочнікам (раней гэтыя футбольныя спецыялісты працавалі разам у трэнерскім штабе БАТЭ). Бліжэйшы матч "Кубані" пройдзе 20 кастрычніка, каманда Ганчарэнкі згуляе ў Маскве з мясцовым "Дынама". На сённяшні дзень "Кубань" займае 10-е месца ў расійскай прэм'ер-лізе.

Фота, відэа — fckuban.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі