Культурніцкая кампанія "Будзьма!" адзначае свае 5-я ўгодкі
За час дзейнасці да яе далучыліся дзясяткі арганізацый, кампаній і ініцыятываў.
Яны падтрымалі ідэю аб'яднання з мэтай папулярызацыі беларускай культуры, прасоўвання трэнда беларускага як сучаснага і перспектыўнага. За пяць гадоў у падтрымку беларушчыны па ўсёй краіне прайшлі 4 тысячы імпрэзаў.
Сярод буйных праектаў "Будзьма!" — штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі "Аднак!", музычны праект "Тузін. Перазагрузка", камунікацыйныя праграмы "Краіна Цмокаў" і "Культура паляпшае жыццё".