Купалаўцы ператварылі “Радзіва "Прудок” у “Кін-дза-дза” (відэа)

Купалаўцы ператварылі “Радзіва "Прудок” у “Кін-дза-дза” (відэа)

У Мінску прайшоў перадпаказ спектакля “Радзіва "Прудок"” па аднайменнай кнізе пісьменніка Андруся Горвата. Выданню кнігі папярэднічала паспяховая краўдфандынгавая кампанія. Поспех быў такі, што людзі стаялі па гэтую кнігу ў чэргах, а наклад давялося дадрукоўваць некалькі разоў.

Таму спектакля, пастаўленага сёлета ў мінскім тэатры імя Янкі Купалы, вельмі чакалі. Дарэчы, кніга пачынаецца з таго, што Горват уладкоўваецца ў Купалаўскі дворнікам, але неўзабаве звальняецца. Вяртанне пісьменніка ў тэатр абяцае быць трыумфальным.

Прэм'ера пастаноўкі прызначаная на 16 траўня. А за дзень да таго адбыўся перадпаказ, на якім пабываў карэспандэнт Еўрарадыё. Падрабязнасці — пазней, а пакуль некалькі відэаролікаў і галоўная выснова: спектакль па бестсэлеры Андруся Горвата атрымаўся ў рэжысёра Рамана Падалякі міксам са стылістыкі “Кін-дза-дза” і раманаў Паола Каэльё.

Вось, напрыклад, рэальная “Кін-дза-дза”:

Касмічная тэма праходзіць праз увесь спектакль:

Прудок, ты космас!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі