Курс долара ў Беларусі 11 красавіка вырас больш як на 4 капейкі
Курсы долара і еўра ў Беларусі 11 красавіка працягваюць расці на фоне падзення расійскага рубля.
Па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,0258 да 2,0698 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,4879 да 2,5580 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2317 беларускага (у аўторак — 3,2507).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,90%.