Курс долара ў Беларусі 15 траўня мінімальна вырас
У аўторак, 15 траўня, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША мінімальна павысіўся — з 2,0003 да 2,0004 беларускага рубля. Курс еўра пайшоў наніз — з 2,3953 да 2,3846 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2320 беларускага (у панядзелак — 3,2400).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,19%.