Курс долара ў Беларусі 21 траўня зноў вырас вышэй за 2 рублі
У панядзелак, 21 траўня, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 1,9938 да 2,0022 беларускага рубля. Курс еўра працягвае паніжацца — з 2,3550 да 2,3483 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2031 беларускага (у пятніцу — 3,2176).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,19%.