Курс долара ў Беларусі 4 траўня вырас зусім нязначна
У пятніцу, 4 траўня, прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША нязначна вырас — з 2,0233 да 2,0234 беларускага рубля. Курс еўра панізіўся — з 2,4265 да 2,4213 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1990 беларускага (у чацвер — 3,1889).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,11%.