Курсы долара і еўра ў Беларусі 11 траўня працягнулі зніжацца
У пятніцу, 11 траўня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,0173 да 2,0040 беларускага рубля. Курс еўра таксама працягвае змяншацца — з 2,3936 да 2,3870 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2470 беларускага (у чацвер — 3,2301).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.