Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца

Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца

У сераду, 11 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягвае зніжацца (калі ў аўторак ён патаннеў на 0,0038 рубля, дык сёння на 0,0041), ён складае 1,9693 рубля. Зніжаецца і курс еўра — на 0,0076 рубля (10 ліпеня — на 0,0105) да 2,3082.

Курс расійскага рубля працягвае расці. У аўторак ён вырас на 0,012 — да 3,1589 беларускага за 100 расійскіх, у сераду — на 0,0099 — да 3,1688.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі