Квіткі на матчы Лігі чэмпіёнаў, канфіскаваныя міліцыяй, пакуль не прадаюць
Мінская міліцыя разам з падатковай канфіскавалі ў перакупшчыкаў квіткі на матчы Лігі чэмпіёнаў на 50 мільёнаў рублёў. Перапродажам квіткоў займаліся жыхары Мінска. У Ленінскім раёне, напрыклад 43-гадовы беспрацоўны мінчанін спрабаваў прадаць адразу 9 квіткоў на суму 6 мільёнаў рублёў.
Пра гэтым у касах прадавалі толькі па два квіткі ў адны рукі.
Цяпер міліцыя правярае, якім чынам квіткі ў такой колькасці трапілі да гэтых людзей. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.
Ластоўскі: "Квіткі перададзеныя ў касы. Будзе праводзіцца праверка".
Але ў Ticketpro, дзе прадаваліся квіткі, заяўляюць, што ў продажы яны пакуль не 'явіліся і невядома, калі з'явяцца.
Прэс-сакратар БАТЭ Сяргей Дашкевіч таксама пакуль не можа сказаць: ці паступяць квіткі ў продаж.
Сяргей Дашкевіч: "Калі квіткі забіраюцца міліцыяй, яны ўжо не могуць паступіць у продаж, бо іх ужо прадалі. Ёсць два шляхі: вярнуць на Ticketpro нейкім чынам ці раздаць як запрашальнікі".
Фота: belultras.by