Ланская адмовілася ад песні Кіркорава на Еўрабачанні?

Як інфармуе сайт Heat.ru, Кіркораў уступіў у перамовы з прадзюсарамі спявачкі і адправіў песню ў беларускі аргкамітэт "Еўрабачання" напярэдадні Новага года.

Аднак пытанне пра ўдзел Кіркорава ў беларускім выступе на "Еўрабачанні" застаецца адкрытым. Паведамляецца, што Ланская на днях запісала ў Лондане тры песні для конкурсу: "Rhythm of love", "Soleo" і "Kiss me". Песні Кіркорава сярод трэкаў, падрыхтаваных спявачкай, няма.

У асяроддзі спявачкі кажуць, што Ланская палічыла песню Кіркорава занадта "мужчынскай". Адной з магчымых прычынаў адмовы ад "паслуг" Кіркорава таксама называюць і немалы кошт яго прадзюсарскай дапамогі. Па чутках, у свой час удзел расійскага поп-караля ў прадзюсаванні Анжалікі Агурбаш каштавала яе мужу-алігарху амаль пяць мільёнаў долараў.

Фота — heat.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі