Латвія дабудавала 93-кіламетровы плот на мяжы з Расіяй
Латвія дабудавала 93-кіламетровы плот з калючым дротам на мяжы з Расіяй. Яго вышыня дасягае 2,7 метра. На праект, які пачаў рэалізоўвацца ў 2016-м, было выдаткавана больш за 21 мільён еўра, інфармуе Delfi.
Ужо цяпер абмяркоўваецца пытанне пабудовы дадатковых умацаванняў на латвійска-расійскай мяжы. Аналіз паказаў, што на ўчастках, дзе з'явіўся новы плот, істотна знізілася колькасць парушэнняў. Плануецца на новае будаўніцтва выдаткаваць 5,6 млн. еўра. Агулам мусіць быць умацаваная і мадэрнізаваная мяжа на працягу амаль 283 кіламетраў.
Latvijas Radio, rs.gov.lv, LETA