Латвія не выдасць Беларусі Валерыя Цапкалу
Генпракуратура Латвіі паведамляе, што адмовіла Беларусі ў выдачы палітыка Валерыя Цапкалы. Пра прычыны адмовы ад экстрадыцыі экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Беларусі, няма.
На пачатку лютага 2021 года міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс і міністр юстыцыі Яніс Барданс заявілі, што патрабаванне аб экстрадыцыі беларускага апазіцыйнага палітыка павінна быць адхіленае.
Па законах Латвіі, улады краіны могуць не выдаваць асобаў, калі ім пагражае палітычны пераслед.
Валерый Цапкала пакінуў краіну год таму пасля атрымання інфармацыі аб затрыманні. Разам з жонкай Веранікай і дзецьмі былы кіраўнік беларускага ПВТ і амбасадар Беларусі ў ЗША цяпер знаходзіцца ў Латвіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.