Латвія плануе аднавіць узмоцнены рэжым аховы мяжы з Беларуссю

Латвійская мяжа

Латвійская мяжа / LETA

Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі прапануе аднавіць узмоцнены рэжым аховы мяжы з Беларуссю. Падставай стала новае абвастрэнне сітуацыі з нелегальнымі мігрантамі. Пра гэта паведамляе Delfi. У рэдакцыю трапіў праект распараджэння МУС.

Агенцтва адзначае, што зімой паток мігрантаў, якія спрабуюць незаконна трапіць з Беларусі ў Латвію, скараціўся, таму ўзмоцнены памежны рэжым не падаўжалі. Тэрмін яго дзеяння завяршыўся 10 лютага. Аднак цяпер, адзначаюць у латвійскай памежнай ахове, колькасць спробаў пранікнуць на тэрыторыю краіны зноў расце.

Плануецца, што ўзмоцнены рэжым аховы мяжы будзе дзейнічаць з 13 сакавіка да 12 верасня 2024 года. Ён мяркуе, што памежнікі атрымліваюць узмацненне з боку паліцыі і арміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі