Латвія закрывае паветраную прастору на мяжы з Беларуссю
Забарона дзейнічае з 16 кастрычніка
Латвія закрывае паветраную прастору на мяжы з Беларуссю і часткова Расіяй. Забарона дзейнічае з 16 кастрычніка да канца года.
Абмежаваныя палёты на вышыні да 2895 метраў. Беспілотнікі могуць лятаць тут толькі з дазволам, а палёты патрабуюць узгадняць мінімум за суткі. За парушэнне забароны пагражае штраф 250-1000 еўра для фізасоб, ад 500 да 2500 еўра для юрасоб.
19 верасня латвійскія ўлады закрылі памежны пераход "Сілэнэ" на латвійска-беларускай мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.