Лаўроў: ЕС і NATO збіраюць кааліцыю для вайны з Расіяй
ЕС і NATO збіраюць кааліцыю для вайны з Расіяй. Такую заяву міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў зрабіў на прэс-канферэнцыі ў Баку. Лаўроў лічыць, што еўрапейцы абралі шлях, які яму нагадвае пачатак Другой сусветнай вайны.
"Гітлер пад свае сцягі сабраў значную, калі не большую частку еўрапейскіх краін, для вайны супраць Савецкага Саюза, — гаварыў расійскі міністр. — Вось зараз таксама, у тым ліку, і Еўрасаюз разам з NATO збіраюць такую ўжо сучасную кааліцыю для барацьбы, а па вялікім рахунку, вайны з Расійскай Федэрацыяй".
Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква будзе "рэальна глядзець на паводзіны Еўрапейскага саюза" і "сачыць за [яго] рэальнымі крокамі", а таксама дзеяннямі Украіны і Малдовы пасля атрымання імі статуса кандыдатаў на ўступленне ў ЕС.
Голова МЗС Росії #Лавров заявляє, що мешканці окупованих територій «не бажають жити під контролем нацистської влади». Добре, що ви це розумієте. То, може, нехай російські нацистські окупаційні війська перестануть знущатися з людей, заберуться й дадуть їм спокій?
— Михайло Подоляк (@Podolyak_M) June 24, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.