Лазавік расказаў, як прайшла праверка выбаркамаў па Беларусі

Лазавік расказаў, як прайшла праверка выбаркамаў па Беларусі

5 кастрычніка па ўсёй Беларусі прайшла праверка выбарчых камісій і участкаў. У каментары БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік, заявіў, што праверка паказала поўную гатоўнасць да будучых выбараў.

"Падчас праверкі ставілася задача не толькі перадаць у ЦВК пэўную статыстыку, але і прааналізаваць рэальны стан матэрыяльнай базы выбарчых участкаў. Такая інфармацыя паступіла ў Цэнтрвыбаркам, і мы можам канстатаваць, што рэспубліка гатовая да правядзення галасавання. Выбарчыя камісіі маюць усе неабходныя ўмовы для нармальнай працы", — заявіў чыноўнік.

Па яго словах, сёння на ўсіх участках прайшлі пасяджэнні выбаркамаў. На іх аналізаваліся неабходныя ўмовы для працы саміх камісій і нармальных камфортных умоў для галасавання. Як патлумачыў Лазавік, было праверана, ці ёсць неабходнае абсталяванне: сталы, крэслы, кабіны і скрыні для галасавання, а таксама ці ёсць неабходныя дакументы і юрыдычная літаратура, інфармацыя пра кандыдатаў і г.д.

Таксама ўчастковыя выбаркамы перадалі ў раённую камісію даведку. У гэтым дакуменце адзначалася колькасць выбарцаў, унесеных у спісы; колькасць атрыманых бюлетэняў; інфармацыя пра забяспечанасць сродкамі сувязі і г.д.

Пазней прайшлі пасяджэнні тэрытарыяльных камісій, якія збіралі інфармацыю з участкаў. Усе звесткі былі перададзеныя ў абласныя камісіі, а адтуль у ЦВК.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі