Лекар распавёў, якія сімптомы правакуе омікрон у дзяцей
У цяперашнюю хвалю пандэміі, выкліканую омікрон-штамам, хварэе шмат дзяцей / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Беларускія медыкі ў цяперашні час даволі часта фіксуюць у дзяцей, якія захварэлі на COVID-19, страўнікава-кішачныя праявы: дыярэю і ваніты, распавёў загадчык аддзялення 6-й дзіцячай паліклінікі Мінска Кірыл Савасценка ў эфіры СТБ.
Па словах медыка, спектр сімптомаў каранавірусной інфекцыі пашырыўся. Пацыенты зараз скардзяцца не толькі на ліхаманку і кашаль, але і на рынарэю, міалгія, скурныя высыпанні. У дзяцей рэагуе яшчэ і страўнікава-кішачны тракт.
"У дзяцей да года вельмі часта скаргі на страўнікава-кішачныя праявы. Звяртаюцца бацькі. Мы фіксуем, што ў большасці выпадкаў гэта менавіта омікрон", — адзначыў Савосценка.
Паводле яго слоў, старэйшыя дзеці (ад 10 гадоў) таксама могуць хварэць цяжка. Былі выпадкі развіцця мультысістэмнага запаленчага сіндрому.
На мінулым тыдні ў Беларусі захворванне на COVID-19 адчувальна рванула ўверх. У мінулы панядзелак у мінскіх паліклініках утварыліся вялізныя чэргі. Міністэрства аховы здароўя дазволіла медыкам ставіць дыягназ COVID без правядзення абавязковых тэстаў, а сталічныя паліклінікі перавялі на працу без выхадных. Рэзка вырасла і колькасць новых выпадкаў — з 1,5 - 2 тысяч да 5-8 тысяч у суткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.