Лекары ўжо хочуць звальняцца: што змянілася пасля ўвядзення новых "надбавак"

Медыкі ў першую хвалю каранавіруса / Alamy
Медыкі ў першую хвалю каранавіруса / Alamy

Кавідныя надбаўкі для лекараў у Беларусі прыбралі ў чэрвені. Пры гэтым улады анансавалі новыя "стымуляцыйныя" выплаты, якія залежаць ад складанасці і інтэнсіўнасці працы. Як гэта фактычна паўплывала на заробкі дактароў, даведалася выданне Intex-press.

 

У кагосьці заробак вырас

Двое з шасці медработнікаў з Баранавічаў, з якімі пагутарыла выданне, сказалі, што іх заробак з новымі надбаўкамі вырас. Напрыклад, у медсястры Ірыны ён павялічыўся ўсяго на 85 рублёў, але ў яе няма катэгорыі. У медсясцёр з катэгорыяй сума крыху вышэйшая — каля 100 рублёў.

У яшчэ адной медсястры, Святланы, заробак таксама стаў большы. Але кавідных надбавак раней яна не атрымлівала.
 

Шмат пытанняў

Іншыя медыкі паставіліся да адмены кавідных надбавак і ўвядзення новых не так радасна. Напрыклад, у доктаркі адной з лякарняў, Людмілы, заробак "відавочна стаў меншы".

— З надбаўкамі нібыта зразумела, і яны ёсць. Толькі чаму заробак стаў меншы? Гэта выклікала ў маіх калег шмат пытанняў, — адзначае Людміла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі