Левандоўскі вывеў зборную Польшчы на Еўра-2016 (відэа)

Левандоўскі вывеў зборную Польшчы на Еўра-2016 (відэа)

Футбольная зборная Польшчы выйшла на Еўра-2016. У нядзелю палякі абыгралі зборную Ірландыі — 2:1. Крыхавяк адкрыў лік на 13-й хвіліне, але на 16-й Уолтарс яго зраўняў. Аднак на 42-й Левандоўскі забівае прыгожы гол і прыносіць перамогу сваёй зборнай. Дарэчы, гэта 13-ы забіты мяч Роберта ў гэтым адборачным цыкле.

Першае месца ў групе D заняла зборная Нямеччыны, якая з цяжкасцю абыграла Грузію — 2:1. Гібралтар прайграў Шатландыі — 0:6.

Нямеччына набрала 22 ачкі, Польшча — 21, Ірландыя — 18.

Фота: ERA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі