Лічба дня: 11% кніг, якія выходзяць у краіне, выдаюцца на беларускай мове

У Беларусі выдаецца толькі 10-11% кніг на беларускай мове, пра гэта заявіла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, перадае БелаПАН. Асноўныя выдавецтвы, якія друкуюць кнігі не беларускай — гэта "Мастацкая літаратура", "Звязда", "Беларуская навука", "Народная асвета", "Аверсэв", "Чатыры чвэрці", "Белы вецер".

Усяго ў 2014 годзе выйшла 11613 найменняў кніг агульным накладам 31,2 мільёна асобнікаў. Колькасць кніг павялічылася на 1,5%, наклад зменшыўся на 0,5%. У сярэднім на аднаго жыхара краіны выходзіць 3,3 асобніка.

Па прыкладных падліках было толькі 3,4 мільёна кніг выйшлі на беларускай мове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі