Лічба дня: 78% новых карыстальнікаў наведалі сайт kyky.org пасля блакіроўкі
Мінінфармацыі абмежавала доступ да рэсурса 18 чэрвеня, гэта рэкордна падняло наведвальнасць.
Блакіроўка сайта kyky.org выклікала шалёны рост наведвальнасці рэсурса. Пра рашэнне Мінінфармацыі Беларусі абмежаваць доступ да сайта стала вядома 18 чэрвеня. Згодна са статыстыкай за гэты дзень рэсурс наведалі 41 012 чалавек, якія зрабілі 107 857 праглядаў старонак. Пры гэтым 78% наведвальнікаў зайшлі на старонку першы раз.
Нагадаем, што нагодай для блакіроўкі сталі некаторыя матэрыялы, прысвечаныя Дню Перамогі: чыноўнікі мяркуюць, што аўтары матэрыялаў аспрэчваюць "значнасць гэтай падзеі ў гісторыі дзяржавы" і такім чынам "скажаецца гістарычная праўда пра Вялікую Айчынную вайну".
Першы пайшоў: Мінінфармацыі абмежавала доступ да сайта kyky.org
У другой палове дня 18 чэрвеня некаторыя правайдары пачалі блакаваць доступ да сайта.
Беларускія правайдары пачалі блакаваць сайт kyky.org
Першапачаткова прычынай блакіроўкі сталі скаргі ў Міністэрства Інфармацыі.
Дыянаў: Я не шкадую kyky.org. А не трэба пісаць такія матэрыялы