Лічбавае самакіраванне і рэальныя падаткі Новай Беларусі — эфір з Ліберам
Павел Лібер / Еўрарадыё
Чым мацней лукашэнкаўскі рэжым цэментуе сваю дыктатуру рэпрэсіямі, крывёй і прапагандай, тым мацней беларусы пераконваюцца ў неабходнасці пабудовы сваёй Новай Беларусі. І калі пачыналася ўсё з лічбавай пляцоўкі, то цяпер ужо ідзе размова і пра выплаты рэальных падаткаў, і пра атрыманне сапраўдных пашпартоў, і пра стварэнне рэальных протадзяржаўных структур Новай Беларусі…
Што з сябе ўяўляе ініцыятыва па выплаце беларусамі падаткаў і пры чым тут Новая Беларусь? Ці рэальна для грамадзян Новай Беларусі атрымаць пашпарты і ці патрэбныя нам свае “лічбавыя” райвыканкамы і пашпартныя сталы? Ці апраўдвае сябе ідэя платформы “Новая Беларусь” і чаго ад яе чакаць у будучыні? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае стваральнік платформы “Голас”, Digital Belarus, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.