Лідар АГП Мікалай Казлоў не выйшаў з Акрэсціна пасля 15 сутак арышту
Кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова не выпусцілі з Акрэсціна пасля 15 сутак арышту.
Пра гэта паведаміў яго аднапартыец Анатоль Лябедзька са словаў работніка ізалятара.
Казлова судзілі па абвінавачанні ў непадпарадкаванні міліцыянтам. На судзе ён расказаў пра катаванні на Акрэсціна: у аднамеснай камеры сядзелі восем чалавек. Падчас суда палітыку стала кепска: давялося выклікаць медыкаў.
Лідар сацыял-дэмакратаў Ігар Барысаў, які выйшаў на волю 5 красавіка, расказаў, што Казлова трымалі ў карцары. Штораніцы на падлогу камеры вылікалі вадо з хлоркай. Прычым у звычайныя камеры вылівалі адно вядро, а ў карцар — два. Ад гэтага людзі ў карцары атрымліваюць хімічныя апёкі твара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.