Лідару Каталоніі выставяць крымінальныя абвінавачванні за рэферэндум

У Іспаніі пракуроры збіраюцца выставіць крымінальныя абвінавачванні супраць прэм'ер-міністра Каталоніі Артура Маса. Нагодай з'яўляецца тое, што ён падтрымаў правядзенне неафіцыйнага рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёну, перадае ВВС.

Па звестках каталонскага ўрада, у сімвалічным галасаванні 9 лістапада гэтага года, прынялі ўдзел больш за 2 мільёны мясцовых жыхароў. Больш за 80% удзельнікаў выказаліся за незалежнасць правінцыі ад Іспаніі. Само галасаванне не мела юрыдычнай сілы.

На пачатку лістапада Канстытуцыйны суд Іспаніі вынес пастанову, якая абавязвала ўлады Каталоніі адмяніць правядзенне рэферэндуму.

Цяпер каталонскага лідара афіцыйна абвінавацяць у парушэнні судовай забароны.

Фота — autoradiorusa.es

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі