Лідары ЕС сабраліся, каб зацвердзіць пагадненне аб Brexit

Лідары ЕС сабраліся, каб зацвердзіць пагадненне аб Brexit

Лідары Еўрасаюза абмяркоўваюць сёння ў Бруселі пагадненне аб Brexit. На экстраным саміце ЕС павінны прыняць дакумент, які рыхтаваўся два гады і мае 585 старонак. Пагадненне рэгулюе механізмы выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза. Адна з праблемаў, якая застаецца нявырашанай, — магчымае ўзнікненне жорскай мяжы паміж Ірландыяй (чальцом ЕС) і Паўночнай Ірландыяй (часткай Злучанага Каралеўства). Гэтае пытанне мусяць вырашыць да 1 ліпеня 2020 года.

Увесь пераходны перыяд пасля Brexit будзе доўжыцца да канца 2020 года і яго могуць працягнуць толькі адзін раз. Вялікабрытаніі давядзецца выконваць у гэты час усе свае абавязкі краіны ЕС і датрымлівацца ўсіх нормаў еўрапейскага рынку, аднак яна не будзе мець доступу да прыняцця рашэнняў у Еўрасаюзе.

Калі пагадненне ўхваляць на саміце ЕС, яго павінен будзе зацвердзіць Еўрапарламент, а затым дакумент павінен таксама прайсці ўзгадненне ў брытанскім парламенце. З гэтым магчымыя праблемы, бо цяпер супраць дакумента выступае апазіцыя, а таксама многія прадстаўнікі партыі кансерватараў.

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй звярнулася да сваіх суайчыннікаў з просьбай падтрымаць прыняцце дакумента, які “перагарне новую старонку ў жыцці краіны”, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі