Лідары ўкраінскай апазіцыі асуджаюць расстрэл бяззбройных грамадзян
Яны ўскладаюць адказнасць за загінулых у Кіеве на ўладу.
У сераду, 22 студзеня, "Бацькаўшчына", УДАР і "Свабода" адрэагавалі на апошнія падзеі і прынялі сумесную заяву. У ёй гаворыцца, што забойства мірных пікетчыкаў — гэта следства беспакаранасці выканаўцаў злачынстваў і эскалацыі тэрору.
Апазіцыйныя лідары ўсклалі адказнасць за смерці асабіста на міністра ўнутраных спраў Захарчанку ды запатрабавалі яго адстаўкі. Яны таксама патрабуюць неадкладнага вываду з Кіева спецпадраздзяленняў МУС і ўнутраных войскаў, а таксама "брыгад" правакатараў. Гэта можа "спыніць перарастанне канфлікту ў смяротную фазу", гаворыцца ў заяве.
Таксама апазіцыйныя сілы заяўляюць пра асабістую адказнасць Віктара Януковіча, які на працягу двух месяцаў ігнараваў патрабаванні мірнага пратэсту.
Нагадаем, на цяперашні момант дакладна вядома пра дваіх загінулых на вуліцы Грушэўскага 21 і 22 студзеня. З'явілася інфармацыя і пра трэцяга загінулага, які быў забіты стрэлам у сэрца. Няпэўная інфармацыя пра чацвёртага забітага.
Фота — ria.ru