Ліга чэмпіёнаў: "Мілан" і "Барселона" разышліся мірам (фота, відэа)
Увечары 22 кастрычніка "Чэлсі" і "Атлетыка" разграмілі "Шальке 04" і "Аустрыю" з аднолькавым лікам 3:0. А "Зеніт" мінімальна выйграў у "Порту".
22 кастрычніка адбыліся першыя 8 гульняў 3 тура групавога этапа Лігі чэмпійнаў 2013-2014. Галоўнай інтрыгай гульнявога дня быў матч “Мілан” — “Барселона”. Гранды сышліся на “Сан Сіра”, таму (і не толькі таму) фаварытамі лічыліся італьянцы. “Мілан” забіў ужо не 9-й хвіліне — на пас Кака адгукнуўся Рабіньё. Але ў сярэдзіне першага тайма Месі зраўняў лік. Да канца гульні лічбы на табло не змяніліся — 1:1.
Таксама ўнічыю 1:1 згулялі “Сцяўа” і “Базель”.
Буйныя перамогі з аднолькавым лікам здабылі ў гасцях “Чэлсі” і “Атлетыка”. “Арыстакраты” закацілі тры мячы ў вароты “Шальке 04”, а “матраснікі” не пакінулі шанцаў “Аустрыі” — таксама 0:3!
Але самым папулярным лікам гульнявога дня ўсё ж сталі іншыя лічбы. “Барусія” перамагла “Арсенал”, “Сэлцік” — “Аякс”, а “Напалі” — “Марсэль” з лікам 2:1. Хіба што немцы гулялі ў гасцях, таму іх перамога больш важкая.
Нарэшце, “Зеніт” з мінімальным лікам выйграў у гасцях у “Порту” — 1:0.
Фота: www.rte.ie.