Ліст ад палітзняволенай Марыі Калеснікавай чытае яе сястра (відэа)

Ліст ад палітзняволенай Марыі Калеснікавай чытае яе сястра (відэа)

У праекце #лістволі акцёры, грамадскія актывісты, музыкі і спартсмены чытаюць лісты беларускіх палітвязняў, якіх ужо амаль тры сотні (сотні арыштаваных пратэстоўцаў яшчэ не маюць такога статусу). Флэшмоб запусцілі ініцыятыва "Честные люди" і Народнае антыкрызіснае кіраванне. У першым відэа оперная спявачка Маргарыта Ляўчук чытала ліст прадпрымальніка Аляксея Беразінскага. Пасля актрыса Свабоднага тэатра Марына Юрэвіч чытала ліст Ірыны Злобінай. У чарговым відэа ліст ад Марыі Калеснікавай чытае яе сястра Таццяна Хоміч.

Калеснікава — музыкант. Вясной 2020-га яна стала каардынатарам штабу Віктара Бабарыкі. Яго арыштавалі, да выбараў не дапусцілі, і яна ўдзельнічала ў кампаніі Святланы Ціханоўскай. Марыю Калеснікаву ў верасні 2020-га спецслужбы спрабавалі выціснуць за мяжу, але яна парвала свой пашпарт і засталася на радзіме. Ад таго часу знаходзіцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі