Літоўскі візавы цэнтр зноў пачне прымаць дакументы
Літоўскі візавы цэнтр у Мінску / TUT.BY
Візавы цэнтр Літвы ў Мінску (вул. Бабруйская, 6) з 19 ліпеня зноў пачынае працу: беларусы змогуць падаць дакументы на атрыманне шэнгенскай візы тыпу C і нацыянальнай візы тыпу D.
Аб аднаўленні працы іншых візавых цэнтраў пакуль невядома.
Нагадаем, усе візавыя цэнтры прыпынілі прыём дакументаў 8 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.