Літоўскім палітыкам далі візы, яны едуць у Мінск
На 15.30 запланаванае падпісанне заявы Аб'яднанай грамадзянскай партыі і літоўскай партыі “Саюз Айчыны” (кансерватары Літвы).
Нагадаем, старшыня партыі “Саюз Айчыны”, былы прэм’ер-міністр Андрус Кубіліюс з’яўляецца лідарам апазіцыі ў Сейме Літвы. Сённяшні дэпутат Сейма Аўдронюс Ажубаліс — экс-міністр замежных спраў, а Мантас Адаменас раней займаў пасаду дарадцы прэм’ер-міністра Андруса Кубіліюса. Яны і падпішуць дакумент аб супрацоўніцтве з кіраўнікамі АГП. Таксама запланаванае правядзенне ў Мінску прэс-канферэнцыі.
На здымку — лідар АГП Анатоль Лябедзька. Фота — bymedia.net