"Ліверпуль" устанавіў клубны рэкорд — 32 матчы запар без паражэнняў

"Ліверпуль" устанавіў клубны рэкорд — 32 матчы запар без паражэнняў

"Ліверпуль" устанавіў клубны рэкорд — 32 матчы запар без паражэнняў. У 15-м туры англійскай футбольнай Прэм'ер-лігі каманда Юргена Клопа выйграла ў "Эвертона" — 5:2. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў далёкім 1988 годзе, калі серыя складала 31 паядынак без паражэнняў.

"Ліверпуль" упэўнена лідыруе — 43 ачкі, на другім месцы ідзе "Лестэр" з 35 ачкамі (у каманды сем перамог запар, чаго не было ўжо 56 гадоў). "Манчэстар Сіці" набраў толькі 32 ачкі. Менавіта гэтай камандзе "Ліверпуль" прайграў 3 студзеня 2019 года і пасля таго толькі выйграваў, альбо зводзіў матчы ўнічыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі