Lonely Planet унёс Мінск у топ-10 месцаў для адпачынку ва Усходняй Еўропе

Турыстычны даведнік Lonely Planet уключыў Мінск у топ-10 найлепшых месцаў для адпачынку ва Усходняй Еўропе, паведамляе партал “Туризм и отдых”. Такім чынам, Мінск прыраўналі паводле ступені цікавасці да Сараева, Таліна, Рыгі, Таруні, а таксама некалькіх вядомых гістарычных комплексаў у Чэхіі, Харватыі, Малдове. Прызнаны ў свеце гід Lonely Planet рэкамендуе Мінск тым з турыстаў, хто зачараваны савецкім перыядам. Таксама беларускую сталіцу атэстуюць як прагрэсіўнае і вельмі сучаснае месца са стыльнымі кафэ, рэстаранамі з wi-fi, перапоўненымі барамі і начнымі клубамі. У якасці доказу таго, што Мінск прывабны для турыстаў, складальнікі рэйтынгу абралі фотаздымак будынку Палаца Рэспублікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі