Лорд Бэл: Я яшчэ наведаю Мінск. Нават не адзін, а некалькі разоў
Еўрарадыё датэлефанавалася да Лондана і паразмаўляла з самім лордам Бэлам. Спачатку піяршчык сказаў, што сышоў у адпачынак, але потым згадзіўся расказаць нават пра тое, ці мае ён дачыненне да публічнасці малодшага сына прэзідэнта. Еўрарадыё: Скажыце, гэта праўда, што Вы больш не будзеце супрацоўнічаць з нашай краінай?
Лорд Бэл: Кантракт спачатку быў разлічаны толькі на 12 месяцаў, а яны скончыліся. Нельга сказаць, што ён скончыўся раней за планаваны тэрмін, што мяне звольнілі. На самай справе ўсё вельмі проста, кантракт проста скончыўся.
Еўрарадыё: А ці збіраецеся Вы яшчэ калі-небудзь наведаць нашу краіну?
Лорд Бэл: Магчыма нават не адзін, а некалькі разоў.
Еўрарадыё: Можа акурат на адпачынак?
Лорд Бэл: Я магу прыехаць як для бізнес-спраў, так і для ўласнага задавальнення.
Еўрарадыё: Думаю, што беларусы былі б не супраць, калі б Вы нават і яшчэ раз згадзіліся супрацоўнічаць з Беларуссю…
Лорд Бэл: Ведаеце, я павінен сказаць вам: меркаванне, што кантракт з Беларуссю яшчэ існуе — гэта памылка. На гэта няма доказаў. Я сказаў Вам праўду, кантракт быў разлічаны на 12 месяцаў, апошнім месяцам быў жнівень, а ўся іншая інфармацыя пра гэта ўжо з’яўляецца канфідэнцыяльнай.
Еўрарадыё: У нас яшчэ толькі адно пытанне. Скажыце, гэта Вы параілі нашаму прэзідэнту паказвацца на публіцы з маленькім сынам?
Лорд Бэл: Я ўвогуле не маю ніякага дачынення да гэтага. Я ніколі не раіў такога, гэта была яго ідэя.
Фота: flickr.com