Лукашэнка 24 жніўня прыйдзе на рэспубліканскі педсавет

Лукашэнка 24 жніўня прыйдзе на рэспубліканскі педсавет

24 жніўня Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічае ў рэспубліканскім педсавеце, які праходзіць у Мінску. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Паведамляецца, што мерапрыемства пройдзе ў максімальна адкрытым і дыскусійным ключы. Удзельнічаць у форуме запрошаныя больш за 800 чалавек. Гэта вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовай вертыкалі ўлады, дэпутаты, а таксама работнікі ўстаноў адукацыі з усіх абласцей краіны і сталіцы. Абмен думкамі абяцаюць правесці "ў фармаце адкрытага мікрафона".

Як распавядала Еўрарадыё, рэспубліканскі педсавет праходзіць у Мінску 23-24 жніўня. Сёння яго ўдзельнікі працуюць у фармаце тэматычных секцый і круглых сталоў. На чацвер празначылі пленарнае пасяджэнне. 

Для ўдзельнікаў форуму зладзілі выставу творчых дасягненняў педагогаў, навучальнай і навучальна-метадычнай літаратуры, новых тэхналогій у адукацыі. Адна з навінак — так званы разумны школьны аўтобус: з дапамогай спецыяльнага праграмна-апаратнага комплексу ён можа арганізаваць дадатковую бяспеку навучэнцаў.

Тэлеверсію пленарнага пасяджэння рэспубліканскага педсавета з удзелам Лукашэнкі пакажуць 24 жніўня ў 21.30 у эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі