Лукашэнка: Абараніць кіберпрастору Беларусі дапаможа найперш Кітай (відэа)
Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі, выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, які будзе адзначацца 3 ліпеня.
Беларусь плануе рэзка актывізаваць супрацоўніцтва са сваімі саюзнікамі ў сферы абароны нацыянальнай кіберпрасторы. І найперш тут маецца на ўвазе Кітай. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў бліжэйшы час плануе абмеркаваць гэтае пытанне з кіраўніцтвам гэтай краіны, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, што ў сваім выступе Лукашэнка таксама заявіў, што ў беларускім грамадстве ўсё шырэй распаўсюджваюцца лянота і ўтрыманства. І ў гэтым ёсць суб'ектыўная пагроза незалежнасці нашай краіны.
Фота — ria.ru