Месцам сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным будзе Кыргызстан

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / kommersant.ru

Аляксандр Лукашэнка расказаў на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Расіі Аляксандрам Драздзенкам пра тэлефонную размову з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Размова, паводле слоў Лукашэнкі, адбылася напярэдадні, бакі абмяркоўвалі два вялікія сумесныя праекты.

Гаворка ідзе аб сумеснай вытворчасці і абслугоўванні самалётаў, а таксама аб будаўніцтве другой чыгуначнай лініі на Ленінградскую вобласць, сцвярджае БЕЛТА. Лукашэнка таксама распавёў, што на сярэдзіну кастрычніка запланаваная яго чарговая сустрэча з Пуціным, яна адбудзецца ў Кыргызстане ў рамках саміту СНД. На гэтай сустрэчы, па яго словах, яны працягнуць абмеркаванне праектаў.

Нагадаем, каля двух тыдняў таму Аляксандр Лукашэнка раптам паляцеў на "працоўную сустрэчу" з Пуціным у Сочы, на публіку размаўлялі пра супрацоўніцтва і абстаноўку ў свеце, але гучных заяў не рабілі. Акрамя таго, адзначым, што ў Ленінградскай вобласці знаходзіцца порт Усць-Луга, праз які Беларусь экспартуе, у прыватнасці, нафтапрадукты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі