Лукашэнка абверг чуткі, што краінай ужо кіруюць сілавікі

Лукашэнка абверг чуткі, што краінай ужо кіруюць сілавікі

Аляксандр Лукашэнка абверг чуткі, што краінай ужо кіруюць сілавікі. 11 верасня пасля галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў, на выбарчым участку кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні журналістаў.

Пасля таго, як Лукашэнка адказаў на пытанне пра бізнесмена Юрыя Чыжа, які з сакавіка знаходзіцца за кратамі, ён адзначыў, што шэраг службовых асоб і некаторыя буйныя бізнесмены не могуць быць затрыманыя па падазранню ў здзяйсненні нейкага злачынства, пакуль праваахоўныя органы пра гэта не праінфармуюць яго асабіста.

"Калі хтосьці там гаворыць, што міліцыя, КДБ, пракуроры ўзялі ўладу і кіруюць краінай — поўная лухта", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі