Лукашэнка адправіў у адстаўку кіраўніка Мінскай вобласці

Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню Мінскага аблвыканкама Мікалая Дамашкевіча. Новым губернатарам Міншчыны прызначаны Леанід Крупец. Адпаведныя ўказы падпісаў сёння прэзідэнт Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Чуткі пра адстаўку Дамашкевіча з’явіліся некалькі тыдняў таму, калі Лукашэнка заявіў, што не можа знайсці новага губернатара. Праўда тады ён не назваў, якой дакладна вобласці патрэбны новы кіраўнік. Чуткі ўзмацніліся, калі Дамашкевіч сыйшоў у водпуск.

Леанід Крупец да 2002 года ўзначальваў Нясвіжскі райвыканкам Мінскай вобласці, 7 лютага 2002 года са згоды прэзідэнта быў прызначаны першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама, а 1 сакавіка 2007 года - памочнікам прэзідэнта, галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі