Лукашэнка анансаваў заяву ад КДБ пра "тэрарыстаў": гэта ўжо не Аўтуховіча група
5 сакавіка падчас наведвання мотавелазавода Аляксандр Лукашэнка анансаваў чарговую заяву ці фільм ад КДБ пра выяўленне "тэрарыстаў".
"Камітэт дзяржаўнай бяспекі вам у бліжэйшы час раскажа, колькі сюды тратылу завезлі і нават пластыду, — гаварыў Лукашэнка. — Хто спецыяліст, той ведае. Гэта не Аўтуховіча група. Гэта ўжо новыя. Добра, што іх прыкрылі. Там арсеналы!".
Пра затрыманне 57-гадовага Мікалая Аўтуховіча стала вядома летась. Яго назвалі "кіраўніком тэрарыстычнай групы". У сюжэтах на дзяржаўных тэлеканалах назвалі іншых затрыманых і паказалі зброю, боепрыпасы і выбухоўку. Сцвярджалася, што група "рыхтавала тэракты па ўсёй краіне" і правяла на Гродзеншчыне некалькі акцый супраць маёмасці міліцыянераў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.