Лукашэнка асабіста праводзіў старшыню КНР, які паляцеў на радзіму
У Беларусі Сі Цзіньпін знаходзіўся тры дні.
Завяршыўся дзяржаўны візіт у Беларусь старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна. Раніцай 12 траўня самалёт з кітайскім лідарам выляцеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Як інфармуе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка асабіста праводзіў Сі Цзіньпіна (таксама, як і сустракаў яго 10 траўня).
У нашай краіне кіраўнік Кітая знаходзіўся тры дні.
Нагадаем, Беларусь і Кітай падпісалі пагадненні і мемарандумы на $3,5 млрд у галіне крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Агулам кіраўнік КНР паабяцаў Беларусі 7 млрд крэдытаў, у тым ліку 3 млрд складуць ільготныя сродкі.
Што ў Беларусі належыць Кітаю?
Фота: БЕЛТА