Лукашэнка атрымаў гучную аплявуху — Усаў
Аляксандр Лукашэнка атрымаў кепскую навіну перад паездкай у Пекін / Карыкатура dw.com
"Удар па расійскаму А-50 у Мачулішчах — сур’езная і грунтоўная аперацыя, — піша кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў. — Фактычна гэта пранікненне ў сэрца расійскай прысутнасці ў Беларусі. Хто б гэта ні зрабіў, па твары Лукашэнкі, па ягоным іміджы, па ягоных бравых генералах [нанесена] смачная і гучная аплявуха".
Усаў прагназуе, што "абавязкова паляцяць голавы, бо наступным можа быць зусім не аэрадром". І падкрэслівае, што акцыя адбылася перад паездкай Аляксандра Лукашэнкі ў Пекін.
Дыверсія ў Мачулішчах адбылася раніцай 26 лютага. Там быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50, які праводзіць радыётэхнічную разведку — адсочвае ўкраінскія радыёлакацыйныя станцыі і зенітныя ракетныя комплексы. BYPOL сцвярджае, што атаку з дапамогай дронаў здзейснілі беларускія партызаны. Улады Беларусі пра дыверсію пакуль маўчаць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.