Лукашэнка: Добра працуе толькі кожны трэці калгас

Як паведамляе БЕЛТА, асноўным пытаннем на сустрэчы была эфектыўная праца сельскай гаспадаркі. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, сельскагаспадарчым прадпрыемствам спісваць крэдыты не будуць.

Таксама ён адзначыў, што толькі траціна сельскагаспадарчых арганізацый дэманструюць добрыя паказчыкі працы: "Дзесьці крыху больш за 30% прадпрыемстваў могуць добра працаваць, калі іх падпіхнуць, правесці там адпаведныя мерапрыемствы, трошкі дапамагчы. Але ёсць яшчэ 20-25% арганізацый, якімі трэба сур'ёзна займацца і штосьці ў гэтым плане прадпрымаць".

Па словах беларускага кіраўніка, у сельскай гаспадарцы яшчэ маса рэзерваў. І галоўны з іх — гэта кадры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі