Лукашэнка: Гэта эканамічная вайна, і нам у ёй трэба выстаяць
Ён заклікаў працоўныя калектывы напружыцца, каб выстаяць у няпростых знешнеэканамічных умовах.
На Баранавіцкім баваўняным аб'яднанні Аляксандр Лукашэнка заклікаў працоўныя калектывы напружыцца, каб выстаяць у няпростых знешнеэканамічных умовах.
Кіраўнік Беларусі заявіў, што сітуацыя ў свеце вельмі цяжкая: пачынаюць лопацца мыльныя бурбалкі, надзьмутыя ў сусветнай эканоміцы, бурацца фондавыя рынкі, дэвальвуюцца нацыянальныя валюты.
"Гэта фінансавая вайна. Гэта ўжо эканамічная вайна, і нам у гэтай вайне трэба не перамагчы, мы нікога перамагаць не збіраемся, нам трэба не аддаць сваё, нам трэба выстаяць", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Баранавіцкае баваўнянае прадпрыемства заўжды мела дзяржаўную падтрымку, у тым ліку і для мадэрнізацыі. Лукашэнка нават паабяцаў разгледзець, ці можна павялічыць тэрмін пагашэння крэдытаў, якія атрымала прадпрыемства.
Фота: БЕЛТА