Лукашэнка хоча, каб праваахоўнікі былі "народнымі людзьмі"

Лукашэнка хоча, каб праваахоўнікі былі "народнымі людзьмі"

Наколькі эфектыўна працуюць праваахоўнікі, трэба ацэньваць па рэакцыі насельніцтва, а не па статыстыцы. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка на пашыраным пасяджэнні калегіі Следчага камітэта.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што статыстыка адлюстроўвае вынік дзейнасці праваахоўнікаў і можа дапамагчы пры аналізе яе эфектыўнасці. Але галоўнае — гэта рэакцыя насельніцтва. Лукашэнка заявіў, што нам не патрэбная паказуха" і заклікаў праваахоўнікаў "проста быць народнымі людзьмі", перадае БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі запатрабаваў, каб міліцыі ды іншыя сілавыя структуры рабілі Ўсё неабходнае для павышэння свайго іміджу ў насельніцтва. Ён падкрэсліў, што трэба ўжываць усе формы і метады, каб даказаць, што праваахоўнікі носяць пагоны для абароны людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі